Чытайце - "Настаўніцкая газета" №77 ад 03.10.2023 стр. 7 "Выхаваць добрых дзяцей"

03.10.2023
Школьная бібліятэка - гэта асаблівы добры свет. Гэта цэнтр зносін, гэтае месца сустрэч. У гэтым добрым свеце галоўнае выхаваць добрых дзяцей. Добразычлівасць бібліятэкара да чытачоў, гатоўнасць зрабіць усё магчымае, каб выканаць любую просьбу, якая датычыцца атрымання кнігі або інфармацыі, якая ёсць у бібліятэцы - залог добрых і даверных адносін з чытачом. Юшкевіч Наталія Анатольеўна з 1 жніўня 1993 года працуе ў школьнай бібліятэцы Пятрэвіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна Гродненскай воблаці. Лічыць, што самае галоўнае ў рабоце школьнай бібліятэкі - развівацца, не стаяць на месцы, адпавядаць сучасным запытам. Разам з ёй вырасла тры пакаленні чытачоў. Бібліятэкар прымае актыўны ўдзел у арганізацыі метадычнай работы з педагагічнымі работнікамі.Удзельніца ІІІ раённага метадычнага фестывалю "Грані поспеху", па вынікам якога ўзнагароджана граматай ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама. Адна з аўтараў праекту «Страчаныя праваслаўныя сцяжынкі. Зварот з забыцця: храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Вялікая Ізва Навагрудскага раёна». Праект апублікаваны на партале NG-PRESS.BY (адукацыйная прастора Беларусі ў адзіным сеткавым выданні) https://ng-press.by/2023/05/13/proekt-utrachennye-pravoslavnye-tropinki-vozvrat-iz-zabveniya-hram-v-chest-svyatyh-apostolov-petra-i-pavla-v-d-bolshaya-izva-novogrudskogo-rajona/ і прымае ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “БІБЛІЯТЭКА – ЦЭНТР ДУХОЎНАЙ АСВЕТЫ І ВЫХАВАННЯ”. Ідэя праекта накіравана на вывучэнне гісторыі роднага краю, папулярызацыю наяўных праваслаўных краязнаўчых матэрыялаў, развіццё навыкаў даследчай працы і фарміраванне ў вучняў маральных каштоўнасцей і жыццёвых прыярытэт. Бібліятэкам сёння неабходны іншы фармат зносін з чытачом - больш "жывы" працэс зносін. Менавіта інтэрактыўныя, прэзентацыйныя, мультымедыйныя, мабільныя формы правядзення мерапрыемстваў дадуць магчымасць актывізаваць чытацкую і творчую зацікаўленасць рэальных і патэнцыяльных наведвальнікаў бібліятэк, дадуць магчымасць бібліятэцы набыць высокі статус у інфармацыйнай і культурнай прасторы, павысяць яе прэстыж, зробяць чытанне больш прывабным.