21 студзеня. Традыцыйна ў гэты дзень, у бібліятэцы школы гучыць беларуская мова, чытачы і бібліятэкар ладзяць акцыю "Размаўляем па-беларуску разам".

21.02.2024
На зямлі вельмі многа розных моў. Кожная з іх мае сваё ўнутранае аблічча і ўнутраную будову, але наша родная заўсёды бліжэй да нас. У гэты дзень, юныя чытачы пазнаёмяцца з гісторыяй і культурай роднай мовы, даведаюцца, што родная мова — генетычны код любой нацыі, які патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Першымі удзельнікамі акцыі сталі вучні пачатковай школы Юля і Кастусь, якія падрыхтавалі пастаноўку верша Уладзіміра Корбана “Пчала І Ружа”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі вынік, што каб шанаваць родную мову, трэба прыслухоўвацца да яе і ўбіраць усё самае цікавае, што засталося нам у спадчыну.