Што трэба для шчасця!!!!?

06.12.2023
Напярэдадні навагодніх свят для дзяцей ствараецца самая цудоўная атмасфера: спевы навагодніх песень, заняткі з навагодняй і снежнай тэматыкай, а галоўнае - прагулкі на свежым паветры.

 Дзіцячае шчасце - ляпіць снежкі і катацца на санках, пазнаваць нешта новае пра зіму. Клопат пра птушак, якія засталіся зімаваць у родных краях, не менш важная справа. Таму нашы дзеці кормяць птушак зярняткамі і крошкамі хлеба.
Вось так праходзяць зімовыя дзянькі ў дзіцячым садку.