" Не гуляй з агнём!"

19.04.2024
У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "За бяспеку разам", у рознаўзроставай групе "Вясёлка" прайшла гутарка на тэму " Не гуляй з агнём!"

Размова ішла пра тое, што агонь можа пакінуць за сабой сур'ёзныя наступствы. Пасля гэтага дзеці з вялікім энтузіязмам расказвалі, чаго нельга рабіць, чаго трэба баяцца і як неабходна сябе паводзіць пры пажары.
Веды замацавалі дыдактычнай гульнёй "Агонь - сябар, агонь - вораг". Напрыканцы яшчэ раз успомнілі асноўныя правілы пажарнай бяспекі і дамовіліся старанна іх выконваць.