Снег! Сняжок!

12.12.2023
Ура! Снег!

Ура! Снег! А наперадзе і Новы Год! Выдатная пара, калі дзеці весяляцца на вуліцы, лепяць снежную бабу, катаюцца на плюшках. Яшчэ весялей, калі ў садзе вясёлыя выхавальнікі з вясёлымі гульнямі. Для дзяцей быў падгатаваны цэлы квэст: адразу скаціца на плюшцы, а потым зляпіць цэлую “Снежную бабу”. Нашы малышы адразу зрабілі ўсе заданні і пачалі катацца з маленькай горачкі.
Фарміраванне ў дзяцей сяброўскіх адносін - самае галоўнае, таму пасля квэста дзеці больш згуртаваліся і сталі цэлай камандай.
Вось так вуліца і снежныя забаўлянкі радуюць дзяцей .