Аперацыя "Помнік"

02.09.2023
Першая субота 2023/2024 года прайшла пад назвай "Добры дзень, школа! Мы вярнуліся!" У гэты дзень навучэнцы абмяркоўвалі перспектывы 6-га школьнага дня, спаборнічалі ў спартыўных спаборніцтвах "Сіла, мускулы, поспех". А члены валанцёрскага атрада "Крок наперад" правялі сваю першую аперацыю "Помнік" па навядзенні парадку ля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.