"Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна"

22.09.2022
Прадаўжаецца рэалізацыя рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ". 22 верасня адкрыты дыялог "Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна" прайшоў для вучняў 8-11 класаў Пятрэвіцкай сярэдняй школы.

Вучні азнаёміліся з інфармацыйнымі блокамі "Адзін маршрут -адна памяць", "Лета - час дзейнічаць", дзе пазнаёміліся з вынікамі патрыятычнага праекта "Поезд памяці", акцыі "Крок да поспеху", дзейнасцю летніх аздараўленчых лагераў у Рэспубліцы Беларусь.
Пры абмеркаванні атрыманай інфармацыі, якую прадугледжвае ШАГ 2, вучні дзяліліся ўраджаннямі аб выніках правядзення фотавыставы "Поезд памяці", якая праводзілася ва ўстанове адукацыі з 15 па 21 верасня. Успаміналіся летнія дні, якія найбольш былі ўражлівымі для вучняў школы: адпачынак у кругласутачным лагеры "БУМ_ВМЕСТЕ", цэрыманіяльны ход да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, спартыўныя і фальклорныя святы на школьным стадыёне, на тэрыторыі Пятрэвіцкага СВК, сумесныя сацыяльна-значныя аперацыі і акцыі.
Пры падвядзенні вынікаў (ШАГ 3) было вызначана, што вучні нашай установы адукацыі выкарысталі не ўсе магчымасці, якія былі прадастаўлены дзяржавай для арганізацыі летніх канікулаў. Таму было вырашана, што неабходна вывучыць сямейныя архівы з мэтаю вызначэння актыўнай жыццёвай пазіцыі бацькоў і прабацькоў у летні перыяд іх маладосці, школьных гадоў ... і вучням 11 класа, якія летам пакінуць сцены школы, падрыхтаваць памяткі астатнім вучням "Як правільна арганізаваць канікулы"