"Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі"

27.10.2022
Рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ. 27 кастрычніка прайшоў адкрыты дыялог "Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі" для навучэнцаў 8-11 класаў.

У ШАГ 1 прайшло азнаямленне з інфармацыйнымі блокамі: "Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі" і "Па старонках дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by".
У ШАГ 2 навучэнцы абмяркоўвалі, што ўяўляе сабой дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі, з якой мэтай Цэнтрам распрацавана інфармацыйна-пошукавая сістэма "ЭТАЛОН - ONLINE" і якая інфармацыя ў ёй змяшчаецца.
У ходзе рэалізацыі ШАГа  запрошаны госць, старшы следчы Навагрудскага раённага следчага камітэта Цецерук Яўген Юр'евіч падзяліўся вопытам сваёй працы ў арганізацыі і запрашаў стаць яе супрацоўнікам. У рамках дадзенага этапа навучэнцам было прапанавана скласці ТОП дасягненняў НЦПІ ў галіне прававой інфармацыі і падпісацца на акаўнты mir.prabo.by.