ШАГ "Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні"»

23.02.2023
23.02.2023 у школе прайшоў адкрыты дыялог у рамках рэспубліканскага інфармацыйнага праекта ШАГ "Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні"»

Удзельнікамі было адразу адзначана, што 23 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі ў гэты дзень прынята аддаваць даніну падзякі і павагі тым, хто мужна змагаўся, абараняючы Айчыну, і тым, на каго ў мірны час ускладзена нялёгкая і адказная служба па абароне Радзімы.
Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень праходзіць сустрэча ў рамках рэспубліканскага інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы гаварылі аб энергасістэме нашай краіны і дасягненнях у гэтай галіне.
У блоку" Беларусь: Энергетыка сучаснасці і будучыні " навучэнцы даведаліся якімі энергарэсурсамі валодае наша краіна, што наштурхнула на думку што Беларусь - стабільна працуюшчы тэхналагічны комплекс, які забяспечвае надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергіяй.