"Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа:традыцыі, спадчына, сучаснасць."

27.04.2023
27 красавіка прайшло чарговае пасяджэнне школы актыўнага грамадзяніна на тэму:"Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа:традыцыі, спадчына, сучаснасць."

Мерапрыемства складалася з двух блокаў:"Беларусь- краіна шматвяковай і самабытнай культуры"і "Беларусь- краіна таленавітых людзей".
Згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, гісторыка-культурная спадчына прызнана фактарам развіцця нашай дзяржавы.За яе захаванне нясуць адказнасць як дзяржава, так і грамадзяне нашай краіны.
Навучэнцы мелі магчымасць пазнаеміцца са знакавымі ўзноўленымі аб’ектамі, сярод якіх Каманецкая вежа, палац Пацемкіна ў Крычаве, Троіцкае прадмесце, Нацыянальны тэатр оперы і балета і мн.інш.;даведаліся пра новыя турыстычныя аб’екты.
На сучасны момант у краіне працуе 28 прафесійных тэатраў, сярод якіх 24, якім неабходна была дапамога.
У беларускіх традыцыях цесна перапляліся старажытныя язычніцкія абрады і хрысціянскія звычаі.
Вучні расказалі пра свята,"Александрыя збірае сяброў", "Дажынкі", "Калядныя цары".
Пра абрад "Пятроўскі вянок" з цікавасцю расказала запрошаная на ШАГ дырэктар СДК Грахоўская В.Ю. Яна падзялілася рабочымі момантамі, як аднаўляўся гэты абрад, які стаў візітнай карткай Пятрэвіцкага СДК.Грахоўская В.Ю.запрасіла вучняў дапамагчы ў аднаўленні абрада "Валачобнікі".
Вучні прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні наступных пытанняў: чаму так важна захоўааць дузоўныя каштоўнасці і традыцыі? Якую ролю іграюць музеі ў захаванні і развіцці гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа?
Напрыканцы мерапрыемства вучні зрабілі сумеснае фота э Грахоўскай В.Ю.