"Радзіма мая ў асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршынь"

28.09.2023
28 верасня прайшло першае пасяджэнне школы актыўнага грамадзяніна у новым навучальным годдзе на тэму "Радзіма мая ў асобах. Ад вясёлых стартаў - да алімпійскіх вяршынь" у форме адкрытага мікрафону.

Мерапрыемства складалася з 3 блокаў. Падчас першага блоку навучэнцы актуалізавалі веды аб развіцці спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне па свеце беларускага спорту. Напрыканцы першага блока навучэнцы пазнаёміліся са спартсменамі, якія ў свой час праславілі нашу Радзіму. Другі блок складаў у сабе знаёмства са знакамітай зямлячкай, удзельніцай першых юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Сінгапуры Духоўнік Вольгай Сяргееўнай. Вольга Сяргееўна расказала пра свой шлях да поспеху і адказала на пытанні вучняў. У трэцім блоку былі падведзены вынікі пасяджэння, вучні разважалі над пастаўленымі пытаннямі: "Які від спорту найбольш развіты ў нашым рэгіёне? Які аб'ект турызму ў нашым рэгіёне прываблівае больш за ўсё наведвальнікаў? " і інш. Таксама навучэнцы змаглі пазнаёміцца з міні - выставай, прысвечанай спартыўным дасягненням запрошанага госця.