Радзіма мая Беларусь у асобах. У гэтай прыгажосці велічнай ёсць доля маёй працы."

23.11.2023
У рамках інармацыйна- адукацыйнага праекта "ШАГ"- "Школа актыўнага грамадзяніна" 23 лістапада 2023 года прайшло трэцяе пасяджэнне на тэму "Радзіма мая Беларусь у асобах.

 У гэтай прыгажосці велічнай ёсць доля маёй працы."(аб працаўніках прамысловасці і сельскай гаспадаркі). Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, дзе адкрылі для сябе шмат цікавага: пазнаёміліся з матэрыяламі міжнароднай выставы "Екацерынбург-Экспа, у якой партнёрам выступіла Беларусь. Яшчэ даведаліся, чым здзівілі наведвальнікаў беларускія прадпрыемствы БелАЗ, МАЗ, МТЗ, "Амкадор" і інш. З вялікай цікавасцю паглядзелі відэаролік аб новым электробусе трэцяга пакалення, якія ўжо курсіруюць па дарогах сталіцы і абласных цэнтраў. Даведаліся і паглядзелі, што ўяўляе сабой прамысловы турызм і аграэкатурызм, даведаліся, што ў Беларусі называюць чырвоным золатам хімічнай прамысловасці. А як жа без вядомага свята , звязанага з земляробчым календаром? Канешне, успомнілі пра дажынкі і іх гісторыю. Затым перад вучнямі "прайшла" галерэя знакамітых людзей Беларусі, чыя праца накіравана на карысць сваёй краіны ў галіне прамысловасці і сельскай гаспадаркі