"Радзіма мая Беларусь у тварах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі"

25.01.2024
25 студзеня прайшло чарговае пасяджэнне ШАГа пад назвай "Радзіма мая Беларусь у тварах. Слаўныя імены ў навуцы і адукацыі".

На пасяджэнні ШАГа прысутнічалі ганаровыя госці:былы дырэктар Пятрэвіцкай сярэдняй школы Стома Яўгень Ціханавіч і былая настаўніца гэтай школы, выдатнік адукацыі РБ Бузюк Зоя Аляксандраўна.На першым этапе "Мы пазнаем" вучні мелі магчымасць актуалізаваць веды аб навуцы і адукацыі Рэспублікі Беларусь, аб умовах, якія створаны ў Беларусі для падтрымкі адоранай моладзі, пра ўстанову адукацыі "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк", пра ленту Мебіуса. Але самае цікавае чакала вучняў наперадзе, калі яны ўступілі ў дыялог з гасцямі. Шмат чаго даведаліся слухачы ад выступаючых: пра іх жыццёвы шлях, вучобу, мары, дасягненні, працу ў школе. З цікавасцю разглядалі рэчы, якія прынесла Зоя Аляксандраўна: залаты медаль, студэнцкі значок, нагрудны знак "Выдатнік адукацыі".А як цікава было ўбачыць вучнёўскі дзеннік 60-х гадоў, запоўнены пер’явой ручкай! Сустрэча з людзьмі, якія ўсе жыццё прысвяцілі працы ў школе, нікога не аставіла раўнадушным. Вучні зрабілі для сябе важныя высновы, што адукацыя для сучаснага чалавека мае вялікае значэнне- адкрывае шлях у будучыню.