"Радзіма мая ў асобах. Абаронцы Айчыны"

22.02.2024
22 лютага 2024 для вучняў 8-11 класаў прайшло чарговае пасяджэнне інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" на тэму "Радзіма мая ў асобах. Абаронцы Айчыны" .

 Падчас пасяджэння вучні актуалізавалі свае веды аб Узброеных Сілах, пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны " Мы пазнаём". Таксама прайшло знаёмства з міжнароднай гульнёй "АрМІ", кіналагічнай службай на мяжы и мытні, цэнтрамі бяспекі МНС. Таксама з гонарам і жалем былі названы імёны беларускіх воінаў у гісторыі сучаснай Беларусі, якім пасмяротна было прысвоена ганаровае званне "Герой Беларусі". Акрамя гэтага вучні змаглі пазнаёміцца з супрацоўнікамі Узброеных Сіл, пагранічнай службы, мытнай службы, МНС. У якасці запрошанага госця на пасяджэнні прысутнічаў старэйшы лейтэнант Навагрудскага РАУС Гусянцоў Яўгеній Дзмітрыевіч. Яўгеній Дзмітрыевіч з задавальненнем расказаў пра асаблівасці сваёй прафесіі і адказаў на зададзеныя пытанні. Напрыканцы сустрэчы вучні выказалі свае меркаванні наконт актуальнасці паднятай тэмы.