“Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне»

21.03.2024
У рамках рэалізацыі адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшла інфармацыйная гадзіна ў форме дыялогу з навучэнцамі 8-11 класаў па тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Адданыя справе і краіне», з якой вучнi даведаліся пра дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання.

Навучэнцы актуалізавалі веды аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны "Мы даведаемся", якая дала магчымасць актыўна праявіць сябе, выкарыстоўваючы атрыманыя раней веды. Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікала пытанне аб дзейнасці Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе, таксама стала цікавая дадатковая адукацыйная праграма "Школа кіравання" Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Госцем мерапрыемства стала інспектар Пярэвіцкага сельскага савета Калеснік Тамара Аркадзьеўна. У ходзе адказаў на пытанні Тамара Аркадзьеўна расказала навучэнцам аб сваім родзе дзейнасці, аб тым, што паўсядзённая праца з людзьмі патрабуе адказнасці, дысцыплінаванасці, прафесіяналізму, чуць і слухаць людзей не заставацца безуважным. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікам дыялогу пажадалі поспехаў у вучобе, а таксама ўважліва прыгледзецца да сваёй будучай прафесіі.
Былі падведзены вынікі, дзе было сказана, што мы павінны адчуваць сябе датычнымі да жыцця нашай дзяржавы, нашага народа і разумець, што ад актыўнай пазіцыі кожнага залежыць жыццё краіны.