"З клопатам пра здароўе"

25.04.2024
25 красавіка ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе адбылося чарговае пасяджэнне ШАГа пад назвай " З клопатам пра здароўе".

 На ШАГ была запрошана былая выпускніца Пятрэвіцкай сярэдняй школы, якая з залатым медалем скончыла школу, з чырвоным дыпломам Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, урач-неўролаг Брэсцкай гарадской бальніцы Беразоўская Анастасія Сяргееўна. У час пасяджэння абмяркоўваліся наступныя пытанні: Якая важнейшая задача беларускай медыцыны? Якія ўмовы створаны ў нашай краіне для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей, моладзі, дарослых? Якімі дасягненнямі могуць ганарыцца беларусы ў сферы медыцыны? Чаму Беларусь выбіраюць пляцоўкай не толькі для лячэння і аздараўлення, але і для атрымання адукацыі? Якімі якасцямі павінен валодаць медработнік? Вучні прагледэелі відэаролік пра апошнія дасягненні нашай медыцыны Дзеці мелі магчымасць выказаць свае меркаванні і паслухаць развагі іншых. Але самым цікавым момантам была размова з госцем.Вучні цікавіліся ўсім: і вучобай ва ўніверсітэце, і першым днем работы, і цяжкасцямі, і поспехамі, і працай ў час Кавіду. Напрыканцы сустрэчы Анастасія Сяргееўна пажадала ўсім вучням поспехаў у вучобе, самастойна выбраць свой шлях, старанна вучыцца і самаразвівацца. Сустрэча па традыцыі закончылася агульным фота