Квэст-гульня "Верасень у школе"

03.09.2022
У рамках шостага школьнага дня прайшла квэст-гульня для вучняў 1 - 7 класаў.

Вучні выконвалі заданні, якія спачатку неабходна было знайсці з дапамогай падказак у маршрутным лісце. Чаго тут толькі не было: нанесці аб’ект "школа" на таямнічую карту, адшукаць веды з закрытымі вачыма, паказаць моц сваіх лёгкіх, выкласці з асенніх прыродных матэрыялаў плакат на тэму квэст-гульні, павіншаваць сяброў і настаўнікаў з пачаткам навучальнага года.
Усе пікеты адшукалі і заданні выканалі!
У якасці прыза за актыўны ўдзел усіх чакаў салодкі стол!
Шосты школьны дзень стартаваў у Пятрэвіцкай школе!