"Прывітанне, школа! Мы вярнуліся!".

10.09.2022
Дзень здароўя прайшоў 10 верасня ў Пятрэвіцкай школе пад назвай "Прывітанне, школа! Мы вярнуліся!".


Мерапрыемствы ў дадзены дзень былі накіраваны на ўмацаванне здароўя вучняў, прапаганду здаровага ладу жыцця, фарміравання матывацыі да рухальнай дзейнасці вучняў.
Пачалося свята з урачыстага строю, прывітання, тлумачэння правіл бяспекі.
Пасля тлумачэння задач і плана мерапрыемства, дзеці адправіліся на першае заданне - віктарыну "Маё здароўе".  Падрыхтаваўшыся, вучні прыступілі да фізічнай размінкі і падрыхтоўкі да спаборніцтваў. Стварылі дзве каманды і прыступілі да спаборніцтваў. Спаборніцтвы былі цікавыя, мясцамі - забаўляльныя, некаторыя- смачныя.
Пакуль падводзіліся вынікі, хлопчыкі гулялі ў футбол, а дзяўчынкі вялі размовы аб модзе.
Па выніках усіх спаборніцтваў перамагла дружба.
Усім, хто прыняў удзел у фізкультурна-аздараўленчым свяце і прыйшоў падтрымаць удзельнікаў, вялікі дзякуй!