"Піянеры назаўжды"

17.09.2022
Слышите, слышите четкую поступь! Видите галстуков алую россыпь! Смена за сменой идут поколения! Молодость века- страна Пионерия!


Такімі словамі 17 верасня пачаўся піянерскі касцёр "Піянеры назаўжды", прымеркаваны да 32-годдзя Беларускай Рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і Дня народнага адзінства. За многія гады касцёр Дружбы стаў сімвалам яднання, руху наперад, сімвалам захавання добрых традыцый.
Піянерскіх касцёр сабраў усіх жадаючых - вучняў 1 класа, акцябрат, піянераў, нават тых, хто пасля многіх год жыцця з хваляваннем і гонарам успамінае добрыя, слаўныя справы піянерыі і сябе ў іх - а гэта педагогі-арганізатары, старшыя піянерскія важатыя, лідэры піянерскіх дружын.
Цікавым і крэатыўным для юных піянераў быў удзел у розных актывацыях: пляцоўкі "Дыялог з лідэрам", "На пазітыве", "Дапоўненая рэальнасць", Піянерская песня", "Піянерская гульня".
Самымі вяселымі сталі пляцоўкі "Піянерская песня" і "Піянерская гульня". Удзелам у піянерскім кастры нашы дзеці даказалі, што з’яўляюцца актыўнымі, творчымі, вясёлымі і таленавітымі членамі БРПА, якіх аб’ядноўваюць добрыя справы і жаданне рухацца наперад.