Гастранамічны фэст "Беларуская народная кухня"

24.09.2022

У свяце прымалі ўдзел і матулі, якія прыйшлі пачаставаць вучняў стравамі,прыгатаванымі іх рукамі. Пачэсным госцем на гэтым свяце быў Хлеб, таму што ен -усяму галава а пасля і бульба.Вучні прымалі актыўны ўдзел у конкурсах. Яны складвалі прыказкі, мазаіку, лупілі бульбу, стваралі рэцэпты страў. Але самым цікавым момантам стала прэзентацыя блюд, якія прыгатавалі матулі. Яны дзяліліся таямніцамі кулінарыі. А як смачна "упляталі "дранікі са смятанай ды з варэннем малыя. Свята ўдалося на славу, тым больш, што на працягу ўсяго мерапрыемства гучала жывая беларуская гаворка. Тыдзень роднай мовы фінішаваў-і фінішаваў удала ў шосты школьны дзень.