Квэст-гульня "Прафесіі роднага краю"

22.10.2022
Весела і дынамічна прайшоў шосты школьны дзень у Пятрэвіцкай сярэдняй школе.

 У квэст-гульні "Прафесіі роднага краю" навучэнцам было прапанавана прайсці 7 станцый з прадстаўленнем розных прафесій і выканаць кожнае заданне з кемлівасцю. Дзеці ў камандах праходзілі па загадзя распрацаваным маршруце, разгадваючы розныя галаваломкі, акунаючыся ў тую ці іншую прафесію. Гульня дапамагла ў выхаванні каманднага духу, упартасці, бо толькі каманда, якая выканала заданне, можа прадоўжыць шлях далей. Таксама мерапрыемства дазволіла выпрацаваць у школьнікаў разуменне важнасці мэтанакіраванага знаёмства з рознымі прафесіямі, сфарміраваць стаўленне да людзей любой працы, як да вышэйшай каштоўнасці грамадства.