Конкурсная праграма "Кола перамог"

26.11.2022
Пасля доўгага рабочага тыдня – субота! Гэты суботні дзянёк дадзены школьнікам для цікавых задумак, для “перазагрузкі”.

“Кола перамог”- менавіта так называлася конкурсная праграма шостага школьнага дня. Дзень вучняў і іх бацькоў – гэта яркія і карысныя гадзіны, эмоцыі, уражанні, ідэі, добры настрой і добрыя справы. Дзве каманды ўдзельнічалі ў вясёлых спаборніцтвах: будавалі дом з паветранага шарыка і засялілі яго вясёлымі чалавечкамі, гатавалі смачны віртуальны абед, спявалі песні і малявалі свае партрэты з заплюшчанымі вачамі, кідалі сняжкі і ўдзельнічалі ў вясёлых скачках жабкаў, якіх зрабілі з паперы ў тэхніцы арыгамі.
Пераможцамі аказаліся ўсе. Дзень, праведзены ў школе разам з бацькамі , даставіў дзецям шмат радасных хвілін.