Дзень падзякі!

04.02.2023
Падзяка з’яўляецца ключом да поспеху. Без умення дзякаваць не будзе шчасця, таму кожнаму чалавеку неабходна навучыцца быць удзячным.

 Вымаўляючы слова «дзякуй», мы жадаем, каб чалавеку спадарожнічала дабро.
У нашай школе правядзенне Дня падзякі «Я табе дзякую» стала ўжо традыцыйным. 4 лютага вучні малодшых і сярэдніх класаў сабраліся для таго, каб выказаць падзяку ўсім, хто нясе ім дабро ў сценах школы, уручылі паштоўкі ўдзячнасці настаўнікам, выхавацелям, тэхработнікам, бібліятэкару, дырэктару і яго намеснікам.