Шосты школьны дзень. Чым адметнай стала гэта субота?

25.02.2023
А ў гэту суботу зіму праважалі, вясну сустракалі.

Цікавая гульнявая праграма была падрыхтавана для вучняў Пятрэвіцкай сярэдняй школы- Масленіца.
Сустракала ўсіх гасцей гаспадыня, не заставіла сябе чакаць і Масленіца.
Дзеці пазнаеміліся з кожным днем масленічнага тыдня:"Сустрэча Масленіцы", "Зайгрыш", "Ласун", "Разгуляй", "Цешчыны вячоркі", "Залавіцыны пасядзелкі", "Даравальная нядзеля".Кожнаму дню масленічнага тыдня адпавядалі свае гульні:"Самы меткі", "Сілачы", "Петушыныя баі","Накармі сябра бліном", а яшчэ і напаі адзін аднаго гарбатай. А як цікава пераносілі дзеці бліны на імправізаванай патэльні!
Гаспадарлівая Масленіца з гаспадыняй паспела і бліноў напячы,так што без пачастункаў ніхто не застаўся. А як жа провады зімы без традыцыйнага карагода? А напрыканцы свята Масленіца прапанпвала ўсім напісаць свае заветнае жаданне і паабяцала, што яно абавязкова збудзецца.
Дзеці засталіся вельмі задаволенымі і з бадзерым настроем адправіліся дахаты.
Да пабачэння, Масленіца! Прывітанне табе, Вясна!