Як заўсёды весела, займальна і карысна!

08.04.2023
А шосты школьны дзень ужо крочыць па школе, шырока адкрыўшы вочы, абветраны цёплым вясеннім ветрыкам, упэўнены ў сённяшнім дні, накіраваны тварам у будучае, поўны надзей і добрага настрою. А як жа інакш? Вясна ідзе!

Сёння, у Міжнародны дзень здароўя, вучні сярэдніх класаў накіраваліся ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс "Лідар" г.Навагрудка, дзе загартуюць свой арганізм, патрэніруюць мышцы ў басейне.
Вучні старэйшых класаў вырашылі правесці дзень не толькі з карысцю для цела, падняцця здаровага духу, але і з карысцю для ўсіх вучняў школы, жыхароў аграгарадка Пятрэвічы.
Сёння яны праводзяць працоўны дэсант "Ягадка для ўсіх" у рамках праекта "Сады надзеі", дзе высадзілі больш 10 ягадных кустоў і больш 10 дрэў. Найбольш запатрабавальнай стала вішня, яе высадзілі больш за ўсё. А затым усе адправіліся на час зносін "Адносіны сучаснай моладзі да здароўя: пытанні, адказы, ідэалы", дзе з маладымі настаўнікамі Адзярэйка П.П. і Барташэвіч Д.С. абмяркоўвалі найбольш актуальныя пытанні, якія затычаць адносін моладзі да жыцця і свайго здароўя.
Вучні ж 1-7 адправіліся з маладымі настаўнікамі на часы фітнэсу "Запальвай" для 1-4 класаў, дзе запальвалі разам з Соц І.М. і "Рытмічна і сучасна" , дзе спрабавалі свае сілы і ўменні разам з Кісляк Д.В. Усе атрымалі асалоду ад сумеснага мерапрыемства і ад салодкіх падзяк ад дарослых.
Вясна ж ідзе! Цела і дух павінны адпавядаць адзін аднаму: быць дужымі, падцянутымі і прыгожымі!