Заўтра Вядікдзень!

15.04.2023
А сягодня Чырвоная субота.Таму спраў у кожнай сям’і - не пачаты край.

  І ўжо з рання бацькі разам с сваімі дзеці ў перадвелікодных клопатах: трэба падрыхтаваць Велікодны стол, пакрасіць яйкі, спячы кулічы, навесці парадак ў хаце і на двары, пасвенціць Велікодную страву, наведаць дзядуляў і бабуляў..... Спраў так многа, а ў сутках усяго 24 гадзіны. Поспехаў усім у перадсвяточных справах!

 

Чырвоная субота- так называюць гэты дзень праваслаўныя вернікі напярэдадні вялікага і светлага свята-Вялікдзень. Сення, нягледзячы на халоднае надвор’е, жыхары аг.Пятрэвічы, дарослыя і школьнікі, сабраліся,каб пасвянціць яйкі і пасхальныя кулічы. Настрой ва ўсіх прыўзняты, бо заўтра вялікае свята. І кожны пры сустрэчы скажа: "Хрыстос уваскрос!', а ў адказ пачуе:"Ваісціну ўваскрос!"