А у нас шосты школьны дзень.

16.09.2023
Так, сягодня, 16 верасня, наш горад Субоцк ізноў шчыра і шырока расчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых яго наведаць.

 Я наведвалі яго сёння і спартсмены, якія ўдзельнічалі ў раённых спаборніцтвах "Шкаліада", і піянеры, якія ў рамках Дня нараджэння піянерыі запалілі Піянерскі касцёр з гульнямі, песнямі, беларускай кухняй, і валанцёры, якія прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Моладзь памятае" па добраўпарадкаванню помнікаў і пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, і члены вучнёўскага самакіравання, якія правялі маладзёжны флэшмоб "Беларусь адзіная".
Вучні 6,7,9 класаў паспелі на факультатыўныя заняткі, а аматары спорту, мастацтва - на аб’яднанні па інтарэсах.
Такі вось шматгранны гэты шосты школьны дзень: пераліваецца вясёлкай свету цудоўнага дыямента - жыцця нашых дзяцей, іх захапленняў.