"Мы разам"

23.09.2023
Першая бацькоўская субота ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе прайшла пад назвай "Мы разам".Якія выпрабаванні чакалі бацькоў, якія прыйшлі на гэта мерапрыемства са сваімі дзецьмі?

 Усе выпрабаванні звязаны з гісторыяй сям’і. "У сям’і і каша гусцейшая,-" гаворыць народная мудрасць. Толькі ў сям’і чалавек становіцца чалавекам. Ён адчувае сябе патрэбным,любімым,вучыцца душэўнасці і адказнасці. Сем’і прынялі ўдзел у наступных турах: "Сямейны герб", "Мой радавод", "Бацькоўская хата" і "Мудрасці". У першым туры кожная сям’я прадставіла свой герб. А пакуль сем’і выконвалі першае заданне, з гледачамі быў праведзены "Бліц-турнір", у якім усе заданні былі звязаны з лічбай 7. У другім туры сем’і прадставілі свой радавод. Кожны з нас галінка ці ліст агульначалавечага дрэва, імя якога-патрыятызм. Можна шмат цікавага даведацца пра сваіх далекіх продкаў. І нашы сем’і прадставілі свой радавод..
В семейном кругу мы с вами растем, основа основ-родительский дом.В семейном кругу все корни твои, и в жизнь ты выходишь из семьи. І таму ў наступным туры удзельнікам прапанавана было пбудаваць храм душы, даць яму нябесную чысціню. Удзельнікі павінны былі падпісацькожную цаглінку будучай хаты асноўнымі якасцямі шчаслівай сям’і. У апошнім туры дарослым прадстаўнікам сем’яў прапанаваны былі сітуацыі, выхад з якіх яны павінны знайсці. А гледачы прынялі ўдзел у пабудове хаты з паветраных шарыкаў, якія яны павінны былі засяліць чалавечымі фігуркамі .І зразумела, што ніяк не абысціся без народнай мудрасці. А яна -у беларускіх прыказках. І нашы ўдзельнікі зачыталі прыказкі, якія атрымаліся ў іх з разрэзаных частак. Мерапрыемства прайшло на пазітыўнай хвалі, усе атрымалі салодкія прызы і падзякі.

Семья!
Что может быть прекрасней
В нашей жизни непростой?
Там солнечно и в день ненастный,
И ты всем самый дорогой.