А у нас шосты школьны дзень!

14.10.2023
Якім ён быў 14 кастрычніка, калі ўсе праваслаўныя людзі святкуюць Пакровы, а ўсе матулі і бабулі -дзень маці?

Карысным на ўсе 100!
Карысным у вобласці атрымання інфармацыі. Сёння на факультатыве "Асновы праваслаўнай маралі" вучні 6 класа знаёміліся з асноўнымі правіламі, прынцыпамі і асновай свята Пакровы.
Вучні 8-9 правялі працоўны рэйд ля помніка землякам, загінуўшым ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Члены атрада ЮІР з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму праверылі наяўнасць святлоадбівальных элементаў у навучэнцаў школы. Будзьце ўважлівыя і акуратныя. Памятайце: флікер - наш сябар!
Яшчэ адна вялікая карысная і прыемная справа ажыццяўлялася ў першай палове дня: цімураўцы, акцябраты праводзілі апервцыю 'З любоўю да матулі". Вучні прынеслі ў школу асеннія кветкі, магчыма не самыя прыгожыя і дарагія, але самыя шчырыя і мілыя, бо яны надзначаліся ўсім матулям аграгарадка. Усе разам кампанавалі з апошніх асенніх кветак букецікі і дарылі ўсім матулям і бабулям аграгарадка: сустракалі самых пясчотных і ласкавых жанчын - матуль на вуліцах аграгарадка, спынялі аўтамабілі, дзе ехалі жанчыны, стукаліся ў дзверы жылых дамоў, наведалі аддзяленне сувязі. Нечаканы маленькі сюрпрыз ад вучняў школы вызываў буру эмоцый ў мясцовых жыхароў, акіян ўсмешак і ручаёк слёз падзякі .
І невядома, хто ў гэты момант быў больш шчаслівы -матулі, якія атрымоўвалі кветкі, ці дзеці ,якія кветкі дарылі.
Са святам, дарагія матулі!