А у нас субота.

11.11.2023
А у вас?

І чаго толькі мы не паспелі зрабіць за кароткі восеньскі дзень 11 ліспада?!
Паспелі заняцца спортам разам з сябрамі ў рамках Дня здароўя ""Падымем адрэналін!!" Прынялі ўдзел у абласной экалагічнай акцыі " Рэальная справа", у рамкай якой правялі "генаральную ўборку" вуліц аграгарадка,, прыбрэжнай зоны ракі Ізаўка.
А дома разам з бацькамі шылі ляжанкі для жывёл, якія знаходзяцца ў прыютах для жывёл.
Маглі б сказаць, што за дзень змарыліся, але ж зробленая справа асалодай разлілася па нашых сэрцах.