"А па традыцыі нашай сям’і...'

25.11.2023
У рамках бацькоўскай суботы 25 лістапада прайшлі вячоркі "А па традыцыі нашай сям’і...' з удзелам вучняў нашай школы м іх бацькоў.

Сям’я -тое месца, дзе цяплей, утульней і радасней кожнаму чалавеку. Таму з такой пясчотай і радасцю расказвалі і дзеці, і бауькі пра традыуыі іх сем’яў.
А завяршыліся вячоркі чаёўняй, дзе смакаваліся прымакі, прыгатаваныя ўмелымі ручкамі матуль, педагогаў школы.
Каб сустрэча стала запамінальнай, прадстаўнікі школьнага бібліяцэнтра на чале з Юшкевіч Н.А. правчлі "вячорачную фотасесію" для матуль і іх дзетак.