Першая зімовая субота...

02.12.2023
У рамках шостага школьнага дня ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства "Ведаць, каб жыць",мэта якога павысіць узровень інфармаванасці ў навучэнцаў па праблеме ВІЧ-інфекцыі.

На пачатку размовы вучні паслухалі прытчу пра трох спадарожнікаў, якім прыйшлося ратаваць дзяцей. Дзеці так вызначылі сэнс гэтай прытчы: працаваць трэба не толькі з ўжо ўзнікшай праблемай, але і з яе папярэджаннем. Вучні яшчэ раз узнавілі паняцці ВІЧ і СНІД, пазнаеміліся са шляхамі перадачы інфекцыі, пяццю стадыямі ВІЧ. Вучням прапанавана было шляхам "мазгавога штурма" прыдумаць і запісаць метады прафілактыкі грыпу і ВІЧ- інфекцыі, адказаць на пытанні анкеты"Бяспечна-небяспечна". А падвесці вынік дадзенага мерапрыемства (выказаць адносіны да дадзенай праблемы) прапанавана было ў выглядзе сінквейна.
І не толькі ў гэты дзень нам хапіла часу на інфармацыйна-пазнаваўчае мерапрыемства але мы паспелі яшчэ і школу перапрануць у навагодняе ўбранне, і атрымаць масу ўраджанняў, падагрэць свой адрэналін на зімовай лыжні, катку.