"Навагодні настрой"

09.12.2023
Гарачым выдаўся суботні дзень 9 снежня ў Пятрэвіцкай школе.

 Вучні паспелі і ўмацаваць сваё здароўе на зімовай лыжні, і парадаваць сябе і астатніх жыхароў горада Субоцка навагоднімі кампазіцыямі, якія майстравалі ў навагодніх майстэрнях, і прадоўжылі аперацыю "Навагодні настрой", дзе ўпрыгожвалі рэкрэацыі І паверха.
Незвычайнай стала работа і клуба па інтарэсах "Батлейка". т
Тут з'явілася тая самая скрыня-батлейка, першыя цацкі. Цяпер члены клуба з падвойным рвеннем будуць рыхтавацца да першага паказу калядных прадстаўленняў