"Свет прафесій"

16.12.2023
16 снежня ў нашай школе прайшло пазнавальнае суботняе мерапрыемства КТС "Свет прафесій".

 На мерапрыемстве вучні пазнаёміліся з сучаснымі запатрабаванымі і нават небяспечнымі прафесіямі, зразумелі, што кожная прафесія аднолькава патрэбная. Тэму мерапрыемства падказаў мультфільм. Мэтапакладанне заставіла дзяцей думаць і настроіла на працу. Дзеці гулялі ў гульні, разгадвалі загадкі, складалі каляровыя прыказкі пра прафесіі, мадэлявалі атрыбуты прафесій. Дзень прайшоў цікава і весела. Вучні з карысцю правялі час.