"Хутка, хутка Новы год!"

23.12.2023
Субота - гэта цікава? У нашай школе многія дзеці з упэўненасцю адкажуць: "Так!"

І ў гэтую суботу дзеці і іх бацькі з задавальненнем прынялі ўдзел у
навагодняй забаўляльнай праграме "Хутка, хутка Новы год!"
Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, вадзілі карагоды, гулялі ў пацешныя гульні і весяліліся. Падчас мерапрыемства панавала атмасфера свята, чараўніцтва, адчуваўся пазітыўны эмацыйны настрой навучэнцаў і іх бацькоў.
На развітанне Дзед Мароз пачаставаў усіх цукеркамі і павіншаваў з надыходзячым 2024 годам!