Зіма - гэта весела!

13.01.2024
Зімовыя забавы-гэта радасць і карысць для здароўя. З надыходам зімы ў душы ўзнікаюць асаблівыя пачуцці і жаданне правесці гэты час года весела і радасна.

 Зіма заўсёды вельмі радуе марозікам, іскрыстым снегам і святамі. Немагчыма ўседзець! Хутчэй на свежае паветра, дзе зачакаліся санкі і лыжы, снегавікі і крэпасці, снежкі і іншыя зімовыя забавы! У гэту суботу зіма нас парадавала. На вуліцы сонечна, хоць і марозна. Тыя, хто не спалохвўся “-10” , вырашылі пазабаўляцца на свежым паветры. "Зімовыя забавы" пад такой назвай прайшоў шосты школьны дзень ў нашай школе. Разам з настаўнікамі і бацькамі дзеці каталіся на лыжах, гулялі ў даганялкі, папоўнілі прысмакамі птушыную слалоўку. Моцны мароз адмяніў “Чэмпіянат па лепцы снегавікоў”, аднак, школьны двор упрыгожыў вялікі снежны дракон. Усе ўдзельнікі зарадзіліся энергіяй і аптымізмам. Зімовыя забавы не толькі даставілі дзецям і дарослым незвычайную радасць, але і прынеслі карысць для здароўя. Гэтыя гульні не патрабуюць вялікай колькасці часу, нейкіх пэўных уменняў. Дзень зімовых забаў быў напоўнены радасцю, усмешкамі, добрым настроем і ружовымі шчочкамі ад гульняў на свежым паветры і гарачым чаем з самавара…