Насычаны дзень!!!

20.01.2024

Гэтай зімой прырода нам падае сюрпрызы-зноў снег. Снег засыпаў усе дарожкі і шляхі да школы. Таму і было вырашана правесці працоўны дэсант па ўборцы снегу. У барацьбе са снегам прымалі ўдзел усе жадаючыя навучэнцы школы.  Працавалі дружна, зладжана і з усмешкай. Дружнай кампаніяй чысціць ад снегу школьны двор і дапамагаць сваім бабулям і дзядулям аказалася нашмат цікавей.