Інтэлектуальна-творчая гульня "У гасцях у доктара Гігіена Гігіенавіча"

10.02.2024

Інтэлектуальна-творчая гульня "У гасцях у доктара Гігіена Гігіенавіча" раскрыла дзецям сакрэты здароўя, правілы асабістай гігіены, гігіены жылля, адзення і ежы. У ходзе гульні спаборнічалі каманды "Здаравячкі" і "Чысцюлькі". Дзеці ўдзельнічалі ў віктарыне "Асабістая гігіена", у пантаміме "Уборка кватэры", выконвалі заданне "Анаграмы",адгадвалі рэбусы і загадкі, складалі пагаворкі пра здароўе, выбіралі карысныя і шкодныя прадукты. У гульнёвай форме дзеці засвоілі правілы гігіены, даведаліся, як захаваць сваё здароўе, паспаборнічалі ў смекалцы, спрытнасці і эрудыцыі. Абедзве каманды стараліся і паказалі добрыя вынікі, але перамога дасталася камандзе "Здаравячкі".