“Прафесіі мужнасці”

17.02.2024
У цяперашні час межы паміж жаночымі і мужчынскімі прафесіямі размываюцца, але, тым не менш, застаюцца прыкметнымі.

У цяперашні час межы паміж жаночымі і мужчынскімі прафесіямі размываюцца, але, тым не менш, застаюцца прыкметнымі.
Прафесіі выратавальніка, пажарнага, ваеннага, міліцыянера, сапёра, шахцёра, дальнабойшчыка, будаўніка, лесаруба сапраўды можна назваць “мужчынскімі”, так як яны патрабуюць павышанай стрэсаўстойлівасці, адвагі, рашучасці, вынослівасці, фізічнай сілы.
Мы жывём у мірны час, але кожны мужчына, сённяшні хлопчык, павінен быць гатовы да абароны сваёй сям’і, краіны. Кожны чалавек нясе адказнасць за лес сваей Айчыны і павінен працаваць на яе карысць. Да гэтай высновы прыйшлі вучні 1-9 класаў пад час удзелу ў КТС “Прафесіі мужнасці”, якая прайшла ў рамках Тыдня патрыятычнага выхавання 17 лютага ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе.