"Беларуская скарбонка"

24.02.2024
У рамках Тыдня роднай мовы 24 лютага ў Пятрэвіцкай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства "Беларуская скарбонка".

 Акрамя дзяцей у мерапрыемстве прынялі ўдзел і бацькі. Спаборнічалі паміж сабой дзве каманды: "Званочкі" і "Валошкі". Сімвалам гасціннасці і багацця ў беларусаў заўседы лічыўся хлеб. Мы таксама не парушылі гэтай традыцыі. Мерапрыемства пачалося таксама са свежага і духмянага бохана хлеба, а пасля камандам было прапанавана скласці прыказкі пра хлеб. Другім хлебам у беларусаў лічыцца бульба. Камандам было прапанавана назваць стравы з бульбы, але перш чым нешта прыгатаваць, трэба бульбу абабраць, што і зрабілі нашы ўдзельнікі. Каманды ўдзельнічалі ў такіх конкурсах, як "Лінгвістычны", "Песенны", "Этнаграфічны", разгадвалі рэбусы, шарады, загадкі. Некаторыя заданні выклікалі цяжкасць нават у дарослых, напрыклад: што такое магерка, панева і андарак? Напрыканцы мерапрыемства каманды павінны былі расшыфраваць выказванне Кузьмы Чорнага-пажаданне маладому пакаленню. Так як усе каманды ішлі плячо ў плячо, то перамагла дружба. А закончылася мерапрыемства пачастункам.
У ходзе мерапрыемства вучні яшчэ раз упэўніліся ў прыгажосці, мілагучнасці, багацці роднай мовы, даведаліся пра цікавыя словы і зразумелі, што для таго, каб добра разумець сваю мову, трэба яе вывучаць і шанаваць. Яна нічым не горшая, чым іншыя мовы.