Свята "Масленіца"

16.03.2024
16 сакавіка прайшло Свята Масленіца - адно з самых вясёлых, любімых, народных свят у годзе.

Святкаванне Масленіцы доўжыцца сем дзён. У гэты час людзі весяляцца, ходзяць у госці, ладзяць гулянні і ядуць бліны. Чаканне наступлення вясны пасля працяглага перыяду зімовых халадоў звязана са святам Масленіцы. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Рыхтуюцца да таго, каб дастойна правесці пост і сустрэць Вялікдзень. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца і бліны. Дзеці рыхтаваліся да гэтай падзеі і чакалі яе з нецярпеннем. У час Свята яны гулялі ў народныя гульні, разгадвалі загадкі, спаборнічалі, мераліся сілай, спявалі песні пра вясну і нават танцавалі. Затым дзяліліся ўражаннямі за святочным сталом. Усе засталіся задаволеныя.16 сакавіка прайшло Свята Масленіца - адно з самых вясёлых, любімых, народных свят у годзе.
Святкаванне Масленіцы доўжыцца сем дзён. У гэты час людзі весяляцца, ходзяць у госці, ладзяць гулянні і ядуць бліны. Чаканне наступлення вясны пасля працяглага перыяду зімовых халадоў звязана са святам Масленіцы. У масленічны тыдзень людзі праводзяць зіму і сустракаюць вясну. Рыхтуюцца да таго, каб дастойна правесці пост і сустрэць Вялікдзень. Сімваламі гэтага свята лічацца сонца і бліны. Дзеці рыхтаваліся да гэтай падзеі і чакалі яе з нецярпеннем. У час Свята яны гулялі ў народныя гульні, разгадвалі загадкі, спаборнічалі, мераліся сілай, спявалі песні пра вясну і нават танцавалі. Затым дзяліліся ўражаннямі за святочным сталом. Усе засталіся задаволеныя.