Усё пра космас!

06.04.2024
6 красавіка, шосты школьны дзень, вучні Пятрэвіцкай школы пражылі разам з касманаўтамі.

 Менавіта ў гэты дзень першая беларуская жанчына Марына Васілеўская вярнулася з палёту ў космас. Вучні паглядзелі відэафільм пра запуск касмічнай ракеты, затым пазнаёміліся ў асноўнымі рабочымі момантамі жыцця на касмічнай станцыі. Затым вучням было прапанавана правесці іспыт на адпаведнасць прафесіі касманаўта. Дзеці праверылі сябе на ўважлівасць, на ўменне працаваць у цемнаце, умець карыстацца прадметамі побыту ва ўмовах бязважкасці, веданне планет Сонечнай сістэмы і іншыя.
Усе вучні атрымалі каляндар з выявамі касманаўтаў і закладкі для кніг.