Маладзёжны парламент

05.10.2023
Сёння, 5 кастрычніка 2023 г., прайшлі выбары ў Маладзёжны парламент пры Навагрудскім Савеце дэпутатаў.

 У нашай установе працавала свая ўчастковая камісія. Выбары паказалі актыўныя грамадзянскія пазіцыі сучаснай моладзі. Па выніках галасавання ў Маладзёжны парламент ад нашай установы абраны Пікта Мікіта, вучань 11 класа.

Пікта Мікіта, член Маладзёжнага парламента пры Навагрудскім Савеце дэпутатаў, 2023