"Цяпло душы: Дзед Мароз у кожны дом"

28.12.2023

У рамках праекта маладзёжнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў "Цяпло душы: Дзед Мароз у кожны дом", Рэспубліканскай навагодняй благачынны акцыі "Ад усёй душы" выхаванцы аздараўленчага лагера "У_ключы лідэра" павіншавалі ветэранаў педагагічнай працы, дзіця -інваліда, адзінока пражываючых дюдзей, ды проста сваіх аднавяскоўцаў з надыходзячым Новым годам.
Гэта добрае, па-сапраўднаму сямейнае свята, традыцыйна ўваходзіць у наша жыццё разам са светлымі надзеямі і планамі на будучыню, гуртуе вакол галоўных каштоўнасцеў - любові да блізкіх, роднага дома, бацькоўскага краю, сваёй краіны.

Напярэдадні надыходзячага года асабліва верыцца ў тое, што наш свет павінен стаць лепш, дабрэй. Хочацца спадзявацца, што шчасце і поспех абавязкова прыйдуць у кожны дом і ў кожную сям'ю. І гэта ў нашых сілах падарыць сваім блізкім і родным самае дарагое - гэта цяпло, разуменне і каханне!