Урачысты прыём у акцябрата!

19.12.2023
Акцябронак - гэта маленькі смелы першаадкрывальнік.

Сёння ў нас было вялікае свята. Мы прымалі ў акцябраты нашых вучняў другога класа.  Ён гатовы ісці па новых дарогах і пазнаваць шмат новага, спраўляцца з цяжкасцямі, удзельнічаць у прыгодах.
І сёння нашыя другакласнікі паказалі, якія яны смелыя, спрытныя, вясёлыя, дружныя. Падарожнічаючы па зорным небе акцябрат, рабяты выконвалі цікавыя заданні: адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, спявалі, танчылі. У канцы падарожжа мы пераканаліся, што нашыя другакласнікі вартыя быць акцябратамі.
Віншуем! Мы жадаем вам расці адданымі сваёй Радзіме - Рэспубліцы Беларусь, быць разумнымі, добрымі, шчаслівымі. У добры шлях, юныя акцябраты!