Рэспубліканская акцыя "Цуды на Ражство"

21.12.2023
21 снежня на базе ДУА "Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" г.Навагрудка прайшло забаўляльнае мерапрыемства "Цуды навагодняга свята".

Штогод у нашай школе праходзіць Рэспубліканская акцыя "Цуды на Ражство". Сімвалам акцыі з'яўляецца чырвоная рукавічка, эмблема арганізацыі ГА "БРСМ" і ГА "БРПА", якая атаясамлівае імкненне дзяцей і моладзі аддаць часцінку свайго цяпла і акружыць клопатам і ўвагай дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў гэтым у навагоднія і калядныя дні.
 У ходзе мерапрыемства рабяты вадзілі карагод, гулялі ў снежкі, спявалі і танцавалі. Дзецям былі ўручаны падарункі (канцылярскія тавары, цацкі, прысмакі), сабраныя навучэнцамі, бацькамі і настаўнікамі нашай школы.
Хай у Новым годзе здзейсняцца ўсе жаданні!
Усім Светлага свята Калядаў і шчаслівага Новага года!