Прыемная сустрэча.

19.01.2024
Чаяванне ў школе -выдатнае і вельмі ўтульнае мерапрыемства.

А калі ў госці прыходзяць ветэраны педагагічнай працы - Стома Яўген Ціханавіч і Бузюк Зоя Аляксандраўна, то на сустрэчы заўсёды пануе цёплая атмасфера, прасякнутая добрым настроем і пазітыўнымі эмоцыямі. Падчас чаявання ветэраны педагагічнай працы успаміналі свае школьныя падзеі, цікавыя факты са свайго жыцця. І не толькі расказвалі, але і паказвалі: школьны дзённік 1966-1967 навучальнага года, фотаздымкі са школьнага жыцця, альбомы, граматы, падзякі, медалі.
На памяць аб сустрэчы члены піянерскай дружыны імя В. Валчэцкага падарылі сувеніры і пажадалі Яўгену Ціханавічу і Зоі Аляксандраўне выдатнага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх гадоў жыцця і добрага настрою!
Сустрэча адбылася ў рамках Рэспубліканскага праекта "Цімураўцы.бай"