«У вайны не дзіцячы твар»

08.02.2024
8 лютага ў нашай школе прайшла гадзіна памяці «У вайны не дзіцячы твар», прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста.

Сёння члены піянерскай дружыны імя В.Валчэцкага ўспаміналі савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячом да пляча з дарослымі ўсталі на абарону краіны ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Праглядзеўшы відэасюжэт, прысвечаны дзецям вайны, даведаліся, што да вайны гэта былі самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі-скакалі, разбівалі насы і каленкі. Іх імёны ведалі толькі родныя, аднакласнікі ды сябры.
Яны паказалі, якім вялізным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў. Многія з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Многім прысвоена званне героя Савецкага Саюза. І няхай жыццё гэтых падлеткаў было нядоўгім, але мы заўсёды будзем памятаць пра іх і памяць пра іх працягвае жыць у нашых сэрцах... У канцы мерапрыемства рабяты ўшанавалі памяць герояў-антыфашыстаў хвілінай маўчання.8 лютага ў нашай школе прайшла гадзіна памяці «У вайны не дзіцячы твар», прысвечаная Дню юнага героя-антыфашыста. Сёння члены піянерскай дружыны імя В.Валчэцкага ўспаміналі савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячом да пляча з дарослымі ўсталі на абарону краіны ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Праглядзеўшы відэасюжэт, прысвечаны дзецям вайны, даведаліся, што да вайны гэта былі самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі-скакалі, разбівалі насы і каленкі. Іх імёны ведалі толькі родныя, аднакласнікі ды сябры.
Яны паказалі, якім вялізным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і нянавісць да яе ворагаў. Многія з іх былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Многім прысвоена званне героя Савецкага Саюза. І няхай жыццё гэтых падлеткаў было нядоўгім, але мы заўсёды будзем памятаць пра іх і памяць пра іх працягвае жыць у нашых сэрцах... У канцы мерапрыемства рабяты ўшанавалі памяць герояў-антыфашыстаў хвілінай маўчання.