"Цімураўцы.бу"

19.03.2024

У рамках праекта "Цімураўцы.бу" сёння навучэнцы нашай школы наведалі музей ДУА "Спецыяльная школа-інтэрнат г.Навагрудка".У рамках праекта "Цімураўцы.бу" сёння навучэнцы нашай школы наведалі музей ДУА "Спецыяльная школа-інтэрнат г.Навагрудка".

 І не адзін музей, а тры: "Цудоўны новы год і гісторыя стварэння ёлачнай цацкі", "Традыцыі чаявання", "Памяць сэрца".
Музей "Цудоўны новы год і гісторыя стварэння ёлачнай цацкі" пазнаёміў хлопчыкаў і дзяўчынак з гісторыяй вытворчасці ёлачных цацак і іншай навагодняй атрыбутыкі пачынаючы з пачатку XX стагоддзя і па цяперашні час. Тут таксама можна даведацца аб традыцыях святкавання навагодніх і калядных свят у розных краінах свету. У экспазіцыях музея - цацкі з кардону, паперы, ваты і шкла, зробленыя ўручную і адлітыя ў формах, гірлянды, штучныя ёлкі, дожджык і інш.
У жыцці кожнага чалавека чаяванне займае асаблівае месца. Гэты напой займае другое месца пасля вады. Чай любяць усюды, ён - нацыянальны напой кітайцаў, японцаў, англічан і рускіх. Як лекі ад розных хвароб яго шануюць у Індыі і Грэцыі, у Турцыі і Італіі. Чорны ці зялёны, рассыпісты ці пліткавы, ён у любым кутку зямнога шара ўталяе смагу і здымае стомленасць, сагравае ад холаду і ратуе ад пякучай спёкі, лечыць хваробы, змацоўвае сяброўства і збліжае незнаёмых людзей. Менавіта ў музеі "Традыцыі чаявання" навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй паходжання чая, прасякнуліся ў эстэтыку і глыбіню некаторых чайных традыцый свету.
А вось гістарычны музей "Памяць сэрца" быў адкрыты ў 2014 годзе і налічвае больш за 1000 экспанатаў. Музейны фонд складаецца з наступных калекцый: матэрыялы па гісторыі спецшколы-інтэрната г. Навагрудка, прадметы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, прадметы побыту і працы беларусаў, календары, фотаматэрыялы па жыццю і творчасці У. Высоцкага.
Навучэнцы даведаліся шмат новага і цікавага для сябе, а таксама атрымалі вялікае задавальненне ад убачанага.