Прафарыентацыя

16.03.2024
16 сакавіка вучні 9 класа Пятрэвіцкай сярэдняй школы наведалі Навагрудскі дзяржаўны каледж тэхналогій і бяспекі ў рамках Дня прафарыентацыі.

Вучні пазнаеміліся з наступнымі спецыяльнасцямі: вытворчасць прадукцыі расліннага паходжання, ахова акаляючага асяроддзя, будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый. Вучняў падрабязна пазнаемілі з умовамі навучання, пражывання, размеркавання, месцам поацы пасля заканчэння каледжа. З цікавасцю слухалі пра вырошчванне бульбы ў прабірцы, разглядалі новыя гатункі бульбы ружовага і фіялетавага колеру, наведалі музейны пакой, прысвечаны былому навучэнцу сельскагаспадарчага тэхнікума, Герою Беларусі Крамко У. І. Нечаканасцю для вучняў школы была сустрэча з былой выпускніцай Пятрэвіцкай СШ, а цяпер выкладчыкам НДКТіБ Шумскай В. І. А пасля запрасілі нас у экапакой, дзе вучні пазнаеміліся з калекцыяй чая, сабранага з лекавых раслін навучэнцамі і выкладчыкамі каледжа, пасядзелі на самаробнай мэблі. Сюрпрызам для вучняў стала магчымасць праехацца на трактары і легкавых аўтамабілях на спецыяльна абарудаванай пляцоўцы. Колькі было радасці і станоўчых эмоцый! Некаторыя нават задумаліся: а ці не пайсці ім вучыцца ў гэты каледж? У добрым настроі і масай ўражанняў пакідалі вучні дадзеную ўстанову адукацыі